Запрашаем у "Беларускую хатку"
Выхаванне новага пакалення немагчыма без выкарыстання педагагічнага вопыту продкаў. З мэтай знаёмства з жыццем і побытам нашых продкаў у нашым дзіцячым садку быў адкрыты міні-музей “Беларуская хатка”. Многія экспанаты маюць шматгадовую гісторыю і знаёмяць дзяцей з становішчам беларускай хаты, з прадметамі побыту.
У музейнай пакоі можна бліжэй пазнаёміцца з фальклорам, народнымі промысламі, побытам і рамествамі. Ручнікі, сурвэткі, фіранкі, тканая і упрыгожаная вышыўкай, аплікацыяй і карункамі адзенне, гліняны посуд, размаляваныя дываны, разьба па дрэве, саламяныя брылі і павукі «на шчасце» пад столлю – усе гэтыя вырабы распавядаюць гісторыю і традыцыі беларускага народа.
Таксама наведвальнікі "Беларускай хаты" змогуць пазнаеміцца з народнай лялькай – яркім прадстаўніком традыцый дэкаратыўна-прыкладной творчасці, а таксама тэхнікай стварэння абрадавых лялек і лялек-абярэгаў.