Новости проекта
Поздравляем с началом учебного года!
Голосование
Кому, по Вашему мнению, принадлежит ведущая роль в воспитании ребенка?
Всего 48 человек

Беларускамоўны дзень.

Дата: 11 января 2018 в 21:48, Обновлено 13 января 2018 в 19:11

ПАВАЖАНЫЯ БАЦЬКІ!

alt 

У практыку работы нашай дашкольнай установы

па чацвяргах уведзены беларускамоўны дзень.

Просім вас

 у гэты дзень размаўляць

 з дзецьмі і дарослымі

на беларускай мове!!!


Парады бацькам,ці вучымся разам з дзецьмі гаварыць па-беларуску!

        Родная мова, якой авалодваюць дзеці ў зносінах з дарослымі, з'яўляецца галоўным сродкам засваення імі культуры свайго народа, фарміравання нацыянальнай самасвядомасці. У родным слове, па сцвярджэнні вялікага рускага педагога К. Д. Ушынскага, народ клапатліва захоўвае "ўвесь след свайго духоўнага жыцця". Матчына мова, мова бацькоў, продкаў з'яўляецца і сродкам, і зместам духоўнага развіцця асобы чалавека.

       Большасць дашкольнікаў у нашай рэспубліцы выхоўваецца ў рускамоўных сем'ях, а яшчэ значная частка ў сем'ях, дзе размаўляюць на так званай "трасянцы" - сумесі беларускай і рускай моў. Гэта прыводзіць да ўзнікнення з'явы інтэрферэнцыі - "засметчанасць" мовы: пранікнення ў рускае маўленне беларусізмаў, а беларускае - русізмаў. Напрыклад, гаворачы па-руску, ужываюць беларускія словы(сварила бурак), граматычныя формы, уласцівыя беларускай мове (гулять с папам), дапускаюць арфаэпічныя і фанетычныя памылкі (рымень, дзевачка). Часта дзеці паралельна ўжываюць агульныя па значэнні словы абедзвюх моў (кукла і лялька, сапожки і боты, картинка і малюнак, играть і гуляць і інш.).

         Паколькі адсутнічае граматнае беларускамоўнае асяродзе, у якім нашы дзеці маглі б самастойна засвойваць нормы і правілы маўлення, дарослыя павінны спецыяльна арганізоўваць  мэтанакіраванае навучанне дзяцей  беларускай мове праз даступныя віды дзіцячай дзейнасці.

            Паважаныя бацькі, мы не сумняваемся, што вы зацікаўлены ў тым, каб ваша дзіця ў будучым паспяхова засвойвала школьную праграму. А рыхтаваць яго да навучання ў школе неабходна як мага раней. Тым больш, што адукацыйны працэс у нашай школе ажыццяўляецца таксама на беларускай мове.
 

Прапануем вам матэрыял, які можна выкарыстоўваць для заняткаў з дзецьмі дома


Гульні і практыкаванні па тэме "Жывёлы"

Гульні і практыкаванні па тэмах "Зіма", "Зімовыя забавы"

Гульні і практыкаванні па тэме "Адзенне. Абутак. Галаўныя ўборы"

Гульні і практыкаванні па тэме "Наша цела. Прадметы гігіены"

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.